Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус адзначыў наяўнасць палітычных рознагалоссяў у адносінах з Беларуссю, але выказаў упэўненасць, што гэта не з'яўляецца перашкодай для працягу дыялогу паміж краінамі.

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі літоўскай дыяспары ў Літоўскім цэнтры культуры, адукацыі і інфармацыі ў аграгарадку Рымдзюнах Астравецкага раёна, піша БелТА.

«Мы суседзі і павінны кантактаваць, размаўляць, паважаючы адно аднаго, думаючы пра будучыню, хоць і маючы палітычныя рознагалоссі, што таксама не сакрэт. Але гэта ж не праблема. Мы павінны казаць пра гэта адкрыта, як і належыць суседзям», — сказаў літоўскі міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0