У Рызе распачатая крымінальная справа супраць былога старшыні праўлення і акцыянера банка ABLV Эрнэста Берніса, піша Delfi.lv

 Берніс адмаўляе, што ведаў аб адмыванні грошай у банку і не знаёмы ні з кім з арганізаванай злачыннай групоўкі, дзейнасць якой цяпер расследуе пракуратура Латвіі.

Работнікі банка, якія ўдзельнічалі ў арганізаванай злачыннай групе, забяспечвалі пералічэнні ўнутры банка ABLV, каб схаваць сувязь грошай са злачынствамі.

Delfi дадае, што ў справе фігуруе і былы прадстаўнік ABLV у Беларусі Яўген Цярохін, які таксама быў затрыманы і арыштаваны. Ён адпрацаваў кіраўніком прадстаўніцтва ABLV 14,5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0