Беларуская бар'ерыстка Аліна Талай заняла другое месца на міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы Meeting de Paris, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Аліна Талай у фінальным забегу пераадолела 60 м з бар'ерамі за 7,97 сек., стаўшы другой. Беларуска паказала найлепшы вынік сярод еўрапейскіх спартсменак у гэтым зімовым сезоне. Залаты медаль прэстыжнага турніру заваявала амерыканка Крысціна Клеманс (7,91 сек.). Замкнула тройку лідараў яе партнёрка па камандзе Пэйтан Чэдвік (8,08 сек.).

Беларускія спартсмены Віталь Парахонька і Крысціна Ціманоўская не змаглі прабіцца ў фінальныя выступленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0