У польскім горадзе Гожаў Вялікапольскі сляпога мужчыну збіла машына, пасля чаго ён зноў пачаў бачыць, паведамляе мясцовы тэлеканал Polsat News.

Януш Гурай, як сцвярджаецца, аслеп 20 гадоў таму, калі ў выніку алергічнай рэакцыі ў яго пачаліся праблемы з сятчаткай правага вока, а левае вока адрознівала толькі формы і святло.

Пасля ДТЗ яго даставілі ў бальніцу з пераломам сцягна, ён правёў там два тыдні, а калі выпісаўся, выявіў, што бачыць абодвума вачыма. Больш за тое, яго зрок стаў практычна ідэальным.

Лекары не могуць растлумачыць, якім чынам гэта адбылося, бо мужчына адмовіўся браць удзел у даследаваннях. Аднак сам Гурай схільны меркаваць, што зрок вярнуўся ў выніку двух удараў галавой — спачатку аб капот аўтамабіля, а затым аб асфальт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0