Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на 23 студзеня ў сувязі з тым, што днём па ўсходзе краіны захаваецца вецер парывамі да 15—20 м/с.

Фактарамі небяспекі пры ўзмацненні ветру з'яўляюцца пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадач, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, пашкоджанне (абвальванне) слаба умацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэў, нагадваюць у МНС.

Ратавальнікі рэкамендуюць прыбраць гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (склеп), абрэзаць сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду жытлу.

Машыну паставіць у гараж альбо паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба умацаваных канструкцый.

Абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.

Пазбягаць дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0