Гады кіравання Іслама Карымава ва Узбекістане былі «часам страху», таму сярод дэпутатаў заахвочвалася маўчанне. Пра гэта, выступаючы перад прадстаўнікамі парламента краіны і не згадваючы імя свайго папярэдніка, заявіў прэзідэнт Шаўкат Мірзіёеў, паведамляе «Газета.uz».

«Я быў дэпутатам амаль 15 гадоў. Але тады часы былі іншыя. Чым цішэйшы ты быў, тым лепш … Мы жылі ў часы страху», — сказаў Мірзіёеў.

Прэзідэнт заклікаў дэпутатаў больш актыўна ўдзельнічаць у правядзенні рэформаў, быць смелымі і рашучымі, не дапускаць прыняцця законаў, якія не будуць служыць інтарэсам народа.

Іслам Карымаў кіраваў Узбекістанам з 1991 па 2016 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0