24-гадовы маладзён адпачываў у адной з забаўляльных устаноў. Ноччу хлопец прайшоў у прыбіральню кафэ, дзе кінуў ва ўнітаз петарду. Ад выбуху гэты прадмет разарвала на кавалкі, і ён цалкам страціў сваё функцыянальнае прызначэнне, паведамляе абласная міліцыя.

Няспраўнасць унітаза гаспадары выявілі перад яго закрыццём. Хулігана вылічылі па камерах відэаназірання. Сума нанесенай шкоды — 1000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0