Аляксандр Лукашэнка правёў сёння сустрэчу з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі «Раскосмас» Дзмітрыем Рагозіным. Бакі абмеркавалі рэалізацыю сумесных беларуска-расійскіх праектаў у касмічнай сферы, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў разгледзець розныя напрамкі беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў касмічнай сферы, у тым ліку ў кантэксце нацыянальных праграм. «У вас праграма велічэзная, і мы разглядаем удзел у ёй, мы гэта не ўтойваем. Шмат было задум, многія рэалізаваныя. Але мы робім не тое што першыя крокі ў космасе, а магчымыя крокі. Дарагая рэч, але развіццё космасу — адзін з прыярытэтаў у нас, бо гэта высокія тэхналогіі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Асноўны комплекс работ у касмічнай галіны Беларусі забяспечваюць больш за 20 навуковых і вытворчых арганізацый. У ліпені 2012 года на арбіту быў выведзены беларускі спадарожнік, які ўвайшоў у склад Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0