Суд у Кітаі прысудзіў былога кіраўніка Інтэрпала Мэн Хунвэя да 13,5 года турмы па абвінавачванні ў хабарніцтве. Таксама ён аштрафаваны на два мільёны юаняў (290 тысячаў даляраў), паведамляе дзяржаўная кітайская газета «Жэньмінь жыбао».

Раней Мэн Хунвэй прызнаў сябе вінаватым у атрыманні хабараў на 14 мільёнаў юаняў (два мільёны даляраў).

Мэн Хунвэй узначальваў Інтэрпал з лістапада 2016 года і да свайго затрымання ў Кітаі ў верасні 2018-га. Ён стаў першым грамадзянінам Кітая, якога абралі прэзідэнтам Інтэрпала. Ён 40 гадоў працаваў у кітайскай сістэме крымінальнага правасуддзя, у прыватнасці, быў кіраўніком кітайскай Берагавой аховы і намеснікам міністра па грамадскай бяспецы.

У верасні 2018 года Мэн Хунвэй знік падчас паездкі ў Кітай. Праз некалькі дзён Пекін пацвердзіў, што чыноўнік знаходзіцца пад вартай па справе аб карупцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0