Арганізацыя грамадзянскай авіяцыі Ірана выпусціла другую папярэднюю справаздачу аб авіякатастрофе самалёта «Міжнародных авіяліній Украіны» пад Тэгеранам.

Як паведамляе Bloomberg, у справаздачы сказана, што «Боінг» пацярпеў крушэнне пасля таго, як у яго патрапілі дзве ракеты малой далёкасці класа «зямля-паветра», выпушчаныя з зенітнага ракетнага комплексу «Тор-М1».

У справаздачы гаворыцца, што пасажырскі самалёт вылецеў у 06:12 раніцы па мясцовым часе і страціў сувязь з дыспетчарамі на вышыні 8100 футаў (2469 метраў). У 06:15 «Боінг» знік з другаснага радара назірання, у 06:18 — з асноўнага.

Самалёт ўпершыню зачапіў зямлю ў грамадскім парку. Затым лайнер разваліўся на часткі, рухаючыся праз футбольнае поле, бліжэйшыя сельскагаспадарчыя ўчасткі і сады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0