Намеснік камандзіра палка спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС гэтак званай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) Аляксей Крывуля па мянушцы «Грын» быў застрэлены вечарам 20 студзеня ў Данецку. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы г.зв. Узброеных сіл «ДНР» Данііл Бяссонаў у сваім твітары.

Па некаторых звестках, Крывулю забілі стрэлам у спіну. Украінскі афіцэр Анатоль Штэфан з пазыўным «Шцірліц» у сваім Telegram-канале распавёў, што «Грына» забілі яго паплечнікі.

Крывуля нарадзіўся ў горадзе Мікалаеўка Данецкай вобласці. Увесну 2014 года ён пачаў ваяваць супраць украінскіх вайскоўцаў, выконваючы абавязкі першага намесніка начальніка штаба 7-й асобнай мотапяхотнай стралковай брыгады. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0