На 1 студзеня 2020 года амаль 423 тысячы замежнікаў мелі дазвол на жыхарства ў Польшчы, з іх беларусаў — 25,6 тысячы. Пра гэта паведамляе Rzeczpospolita.

Больш за ўсё дазволаў на жыхарства ў Польшчы атрымалі грамадзяне Украіны — 214,7 тысячы чалавек.

Беларусы ідуць другімі (25,6 тысяч). Следам — грамадзяне Нямеччыны (21,3 тыс.), Расіі (12,5 тыс.), В'етнама (12,1 тыс.), Індыі (9,9 тыс.), Італіі (8,5 тыс.), Кітая (8,5 тыс.)…

Усяго з 2008 года па 24 верасня 2019 года дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Беларусі выдалі беларусам 131 770 карт паляка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0