У сярэдзіне студзеня супрацоўнікі МУС затрымалі двух жыхароў Салігорска. Яны нелегальна выдавалі пазыкі пад высокія працэнты. Калі «кліенты» не маглі выплаціць запазычанасці, фігуранты ўжывалі пагрозы і гвалт.

Затрыманыя падшуквалі людзей з высокім узроўнем даходаў, у асноўным шахцёраў, якія рабілі стаўкі на таталізатары. Паколькі гульцам заўсёды патрэбныя грошы, падазраваныя незаконна прапаноўвалі ім мікрапазыкі пад высокія працэнты. У прыватнасці, адзін пацярпелы пазычыў 500 рублёў, а праз паўгода ў яго ўжо патрабавалі 15 тысяч. Вярнуць падобныя сумы людзі не маглі. Тады ўдзельнікі групы пераходзілі да пагроз пашкоджання маёмасці, а часам і да фізічнага гвалту: даўжніка вывозілі ў бязлюднае месца і збівалі. Пацярпелыя былі напалоханыя і ў міліцыю не звярталіся.

Група дзейнічала на тэрыторыі горада і раёна з 2012 года. Сярод удзельнікаў было дакладнае размеркаванне роляў. Адны займаліся «чарнавой працай»: высочвалі пацярпелых, запалохвалі іх. Іншыя з'яўляліся арганізатарамі. Сярод двух затрыманых ёсць і лідар групы — 31-гадовы раней судзімы жыхар Салігорска. Ён мае статус «крымінальнага аўтарытэта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0