Двое жыхароў Мастоў (Гродзенская вобласць) вярталіся з заробкаў з Масквы. Прычым знікненне вялікай сумы грошай і мабільнага тэлефона яны заўважылі толькі тады, калі выйшлі з цягніка. Мужчыны адразу ж звярнуліся па дапамогу да супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе прэс-служба МУС

Праваахоўнікі неадкладна падключыліся да працы. Правёўшы шэраг аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, яны ўстанавілі, што да крадзяжу 83 тысяч расійскіх рублёў (каля 2800 беларускіх) і мабільнага тэлефона з зараднай прыладай датычны 33-гадовы жыхар Расіі, які прыехаў у сталіцу ў тым жа цягніку, што і пацярпелыя.

Раніцай, калі цягнік ужо пад'язджаў да сталічнага чыгуначнага вакзала, фігурант прагульваўся па вагоне. Заўважыўшы, што двое мужчын моцна спяць, расіянін забраў у аднаго з іх кашалёк з грашыма, а ў другога — мабільны тэлефон.

Праваахоўнікам затрыманы растлумачыў, што выкрадзеныя ў мужчын грошы ён патраціў на ігральныя ўстановы. Мабільны тэлефон і зарадная прылада ў яго былі канфіскаваныя і перададзеныя законнаму ўладальніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0