Мінскі заапарк парадаваў чарговым вясёлым відэа сваіх падпісчыкаў у Instagram.

Там чырвананогая чарапаха (арэал — Паўднёвая Амерыка), якая жыве ў экзатарыуме «Арынока». Яна ляжыць на спіне і варушыць лапкамі.

«У экзатарыуме «Арынока» заўсёды цёпла і цікава. P. S. Чырвананогая чарапаха грэецца пад інфрачырвонай лямпай», — гаворыцца ў допісе.

Відэа суправаджаюць словы з песні «Я на сонейку ляжу…».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0