У Іўеўскім раёне выратавалі мужчыну і цяля, што праваліліся ў балота, паведамляе МНС.

Днём 14 студзеня ў службу 101 з просьбай аб дапамозе звярнуўся мужчына. Ён распавёў, што ў балоцістай нізіне непадалёк ад вёскі Ганчары ў гразевым палоне апынулася цяля. Самастойна выбрацца жывёла не магла. Да моманту прыбыцця ратавальнікаў у балота праваліўся і гаспадар, які спрабаваў дапамагчы цялю.

Супрацоўнікі МНС з дапамогай вяроўкі выцягнулі іх з багны. Мужчына і цяля адчуваюць сябе добра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0