Па выніках мінулага года самым аварыйна-небяспечным днём тыдня лічыцца чацвер, распавядаюць «Мінск-навіны» са спасылкай на ДАІ.

У 2019 г. у чацвяргі здарылася 102 ДТЗ, у выніку якіх загінулі 7 і атрымалі траўмы 111 чалавек. У пятніцы здарыліся 95 ДТЗ (6 загінулых і 102 параненых), у панядзелак — 91 ДТЗ (6 загінулых і 97 параненых). Натуральна, што адносна бяспечным днём стала нядзеля — у гэты дзень на дарогах Мінска зарэгістравана на працягу года 57 ДТЗ з 3 загінулымі і 61 траўміраваным.

Таксама, паводле статыстыкі, самым небяспечным часам сутак лічыцца перыяд з 18 да 21 гадзіны, калі на гарадскіх вуліцах супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі зарэгістравалі 125 дарожных аварый, у выніку якіх смяротныя траўмы атрымалі 8 чалавек, яшчэ 126 шпіталізаваны. Асаблівую асцярожнасць кіроўцам і пешаходам таксама трэба праяўляць з 15 да 18 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0