Колькасць пацярпелых у выніку скіду авіяпаліва экіпажам пасажырскага самалёта авіякампаніі Delta Air Lines над мястэчкам Кадахі пад Лос-Анджэласам (штат Каліфорнія) вырасла да 44 чалавек, піша tass.ru.

Паліва трапіла на тэрыторыю чатырох пачатковых школ. Агульная колькасць пацярпелых складае 44 чалавекі, у тым ліку не менш за 20 дзяцей. Усе яны адмовіліся ад шпіталізацыі пасля першай медыцынскай дапамогі.

Федэральнае авіяцыйнае ўпраўленне (ФАУ) ЗША праводзіць расследаванне абставінаў інцыдэнту, які здарыўся падчас рэйсу Лос-Анджэлас - Шанхай авіякампаніяй Delta Air Lines. Экіпаж падаў сігнал трывогі пасля вылету з аэрапорта Лос-Анджэласа, самалёт вярнуўся ў пункт вылету і прызямліўся без здарэнняў.

«Існуюць правілы скіду паліва з самалётаў. Гэтыя правілы патрабуюць скідаць паліва над загадзя адведзенымі ненаселенымі зонамі, звычайна на вялікай вышыні, каб паліва распылілася да сутыкнення з зямлёй», - патлумачыла ФАУ.

Delta патлумачыла дзеянні экіпажа надзвычайнай сітуацыяй, якая патрабавала пазбавіцца ад паліва для зніжэння масы самалёта перад пасадкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0