president.gov.ua
Урад Украіны выплаціць сем'ям загінулых у катастрофе ўкраінскага лайнера ў Іране па 200 тысяч грыўняў (каля 8,3 тысячы даляраў). Аб гэтым паведамляецца на сайце Кабміна краіны.
Таксама, па заяве прэм'ер-міністра Аляксея Ганчарука, авіякампанія МАУ адпаведнасці з калектыўнай дамовай ажыццявіць выплаты сем'ям членаў экіпажа.
Кіеў пракантралюе належнае ажыццяўленне страхавых выплат у адпаведнасці з Манрэальскай канвенцыяй, а таксама будзе патрабаваць кампенсацыі ад Ірана.
0
0
0
0
0
0