На аплату штрафаў для ўдзельнікаў акцый супраць інтэграцыі з Расіяй на сайце Моламола ўжо сабралі 11070 рублёў. Гэта найбольшыя лічбы ў гісторыі праекта.
Папярэдні рэкорд устанавіў збор грошай на адваката для арыштаванага журналіста Уладзіміра Чудзянцова. Супраць таго заведзеныя крымінальныя справы за захоўванне наркотыкаў і кантрабанду наркотыкаў, а таксама за гвалтоўныя сэксуальныя дзеянні.
0
0
0
0
0
0