Пілот МАУ, які павінен быў ляцець у Тэгеран самалётам, што разбіўся 8 студзеня, не загінуў. Незадоўга да адлёту яму замянілі рэйс на іншы — у Лондан, піша tsn.ua

Арцём прыйшоў ушанаваць памяць загінулых калегаў у аэрапорце Барыспаль. Ён павінен быў ляцець замест пілота Ігара Хаменкі, які загінуў у выніку авіякатастрофы пад Тэгеранам разам з іншымі 8 членамі экіпажа і 167 пасажырамі.

«Я павінен быў ляцець рэйс замест Хаменкі. Мне змянілі рэйс на Лондан».

Па словах мужчыны, апошні раз экіпаж смяротнага рэйса ён бачыў проста перад вылетам. Яго калегі выглядалі занепакоенымі.

«Мы сядзелі за суседнімі столікамі ў брыфінгу. Яны былі вельмі занепакоеныя, мабыць, яны ведалі, было прадчуванне нейкае … Я пажадаў ім добрага рэйса. Гэтак жа і яны мне», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0