8 студзеня ў міліцыю звярнулася жыхарка Чэрасаў, паведамляе абласная міліцыя.

Жанчына распавяла, што 50-гадовы муж некалькі дзён не начаваў дома. Міліцыя высветліла, што апошні раз яго бачылі ў гасцях у аднавяскоўца-рамесніка, які нядаўна вярнуўся з Расіі.

У хаце і знайшлі зніклага. Прычым яго труп знаходзіўся ў крэсле за сталом, дзе некалькі дзён ішло застолле.

Як высветліла экспертыза, у мужчыны была драпіна на галаве, ад якой ён і памёр. Уладальнік дома прызнаўся, што нанёс яму ўдар паленам падчас сваркі. З-за апранутага на галаву капюшона, вясковец не адразу звярнуў увагу на здарэнне і працягнуў піць.

Пазней, як прызнаўся мужчына, у яго былі падазрэнні, што з госцем не ўсё ў парадку.

Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0