Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду, 8 студзеня, падчас сваёй прамовы па сітуацыі з Іранам паабяцаў увесці «магутныя» санкцыі.

«Пакуль я прэзідэнт, Іран ніколі не будзе ядзернай дзяржавай», — пачаў Трамп прэс-канферэнцыю, на якую ён выйшаў разам з прадстаўнікамі сілавога блока.

«ЗША ўвядуць магутныя санкцыі супраць Ірана», — сказаў Трамп, дадаючы, што Іран павінен адмовіцца «ад ядзерных амбіцый і спыніць падтрымку тэрарызму».

Таксама, па словах амерыканскага лідара, Еўропа, Кітай, Расія і іншыя краіны павінны адмовіцца ад ядзернай здзелкі з Іранам.

Таксама Трамп заявіў, што ні адзін амерыканскі вайсковец не пацярпеў у выніку абстрэлу авіябазы ЗША.

«Ні адзін з амерыканцаў не пацярпеў у выніку нападу іранскага рэжыму мінулай ноччу. Няма загінулых, усе нашы салдаты ў бяспецы, а нашы базы атрымалі мінімальны ўрон», — сказаў ён.

Па словах Трампа, ЗША дапамагла сістэма ранняга папярэджання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0