Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель наведае Расію з працоўным візітам 11 студзеня па запрашэнні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Крамля.

У ходзе паездкі Меркель сустрэнецца з расійскім лідарам. Бакі абмяркуюць сітуацыю ў Сірыі, Лівіі і эскалацыю напружанасці на Блізкім Усходзе, што разгарэлася пасля гібелі іранскага генерала Касема Сулеймані ў Багдадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0