Дачка забітага амерыканцамі іранскага генерала Касема Сулеймані Зейнаб на цырымоніі пахавання бацькі ў Тэгеране заявіла, што ў Вашынгтоне дарма спадзяюцца на станоўчы вынік пасля таго, што адбылося ў міжнародным аэрапорце Багдада, паведамляе агенцтва Reuters.

«Вар'яцкі Трамп, не думай толькі, што са смерцю майго бацькі ўсё скончыцца», - сказала Зейнаб Сулеймані прысутным. Яна дадала, што за гібель генерала ЗША і іх саюзніка Ізраіль чакаюць «чорныя дні».

Жалобная цырымонія, кіруе якой Вярхоўны лідар Ірана Аятала Хаменеі пачалася ва ўніверсітэце Тэгерана раніцай 6 студзеня, паведамляе агенцтва IRNA. Развітацца з Сулейманам прыйшлі прэзідэнт Хасан Раўхані, кіраўнік парламента краіны, члены кабінета міністраў, кіраўніцтва ўзброеных сіл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0