Рабочы візіт дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа ў Беларусь плануецца 4 студзеня. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
«Так, мы вядзём падрыхтоўку такога мерапрыемства ў кантакце з амерыканскім бокам. Працоўны візіт дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа ў Беларусь плануецца 4 студзеня 2020 года», — сказаў Анатоль Глаз.
У МЗС ўдакладнілі, што праграмай візіту прадугледжаны перамовы Майкла Пампеа на найвышэйшым узроўні, сустрэча з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і іншыя мерапрыемствы. «Чакаецца, што будзе абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў беларуска-амерыканскіх адносін і тэматыка рэгіянальнай бяспекі», — дадаў прэс-сакратар.
Запланавана таксама сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.