Пералічаныя кампаніяй А1 сродкі будуць накіраваны на фінансаванне дзейнасці адной з найстарэйшых недзяржаўных дабрачынных арганізацый Беларусі — грамадскага аб'яднання «SOS-Дзіцячыя вёскі Беларусь» па абароне дзяцей-сірот і дзяцей з рызыкай страты бацькоўскай апекі. У цяперашні момант гэтая арганізацыя з'яўляецца заснавальнікам трох прыватных сацыяльна-педагагічных устаноў адукацыі: «SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны», «SOS-Дзіцячая вёска Мар'іна Горка» і «SOS-Дзіцячая вёска Магілёў».

Акрамя ўдзелу ў дабрачыннай дапамозе бенефіцыяру кампанія А1 таксама аказала садзейнічанне адбору і падрыхтоўцы дэбютантаў, якія змаглі прыняць удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Венскага балю ў Палацы Незалежнасці.

Венскі баль у Палацы Незалежнасці адбыўся 28 снежня 2019 года. Кампанія А1 выступіла ў якасці генеральнага партнёра падзеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0