Каля 22.30 навагодні яблык яшчэ радаваў жыхароў. А потым знік. Фота Ірыны Тархан.

Каля 22.30 навагодні яблык яшчэ радаваў жыхароў. А потым знік. Фота Ірыны Тархан.

— Учора, 29 снежня, мы аздаблялі двор да Новага года. Упрыгожылі ялінку, а таксама арт-аб’екты — яблык і ровар. Яшчэ каля 22.30 усё было на месцы. А пасля яблык знік разам з дзвюма гірляндамі, якімі быў упрыгожаны, — распавяла «Рэгіянальнай газеце» Ірына.

Цяпер вельмі крыўдна ўсім: і тым, хто гэты яблык рабіў, і тым, хто яго ставіў, і тым, хто проста цешыўся, гледзячы на яго, кажуць жыхары.

Арганізатары звярнуліся ў міліцыю. Цяпер чакаюць вынікаў.

Двор на вуліцы Скарыны, дзе жыве Ірына Тархан з сям’ёй, вядомы сваім крэатыўным знешнім выглядам і тым, што актывісты ладзяць там святы для суседзяў. На працягу года тут была і Масленіца, Дзень ведаў, свята Дзяцінства і «Яблычны пірог», падчас якога жыхары і ўстанавілі арт-аб’ект у выглядзе яблыка. Яго зрабіў жыхар двара Андрэй Зайцаў.

Яблык стаяў у двары ад кастрычніка. А ўчора вечарам невядомыя скралі яго

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0