Пскоўская стужка навін

Пскоўская стужка навін

Аварыя адбылася на 269-м км трасы Р-23 Санкт-Пецярбург — Невель — мяжа Беларусі. Кіроўца аўтобуса «Неаплан», што ехаў па маршруце Мінск — Санкт-Пецярбург, з'ехаў з дарогі направа па ходзе руху, і аўтобус перакуліўся, піша Tut.by.

Усяго ў аўтобусе было 50 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей і два кіроўцы, усе яны грамадзяне Беларусі.

Як паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлія Барадун, па медыцынскую дапамогу звярнуліся 24 чалавекі, з іх 13 адправілі на кансультацыю ў Пскоўскую абласную бальніцу. Шэсць чалавек з 13 пацярпелых атрымалі дапамогу амбулаторна, семярых шпіталізавалі.

Адзін чалавек знаходзіцца ў рэанімацыі, яго стан стабільна цяжкі, два чалавекі ў аддзяленні сківічна-тварнай хірургіі, два — у аддзяленні таракальнай хірургіі, двое — у траўматалогіі. Акрамя гэтага, двое дзяцей шпіталізаваны з чэрапна-мазгавымі траўмамі.

Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем пасольства Беларусі ў Расіі ў Санкт-Пецярбургу. Беларускія дактары гатовыя аказаць усю неабходную дапамогу расійскім калегам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0