Сінод РПЦ пацвердзіў рашэнне аб спыненні памінання падчас літургій патрыярха Александрыйскага і ўсяе Афрыкі Фёдара II.
Прынятае Сінодам рашэнне тлумачыцца «антыкананічнымі дзеяннямі» Фёдара, які прызнаў Праваслаўную царкву Украіны ПЦУ і яе кіраўніка мітрапаліта Епіфанія.
У пачатку лістапада паведамлялася, што патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл спыняе памінанне патрыярха Александрыйскага ў сувязі з прызнаннем тым «кіраўніка ўкраінскіх раскольнікаў».
0
0
0
0
0
0