Ад сёння за адну паездку ў наземным гарадскім грамадскім транспарце трэба заплаціць 65 капеек, пры продажы кіроўцам — 70 капеек, у аўтобусах экспрэсных маршрутаў — 80 капеек і 85 капеек адпаведна. Жэтон у метро будзе каштаваць 70 капеек.

Падаражэлі і праязныя. Безлімітны праязны на 30 сутак на два віды транспарту (аўтобус-метро, ​​тралейбус-метро, ​​трамвай-метро) каштуе 39 рублёў 3 капейкі (раней 37,54 руб.).

За безлімітныя праязныя на тры віды, у тым ліку метро (напрыклад, аўтобус-тралейбус-метро), на 30 сутак цяпер трэба заплаціць 47,74 руб. (раней 44,15 руб).

Аднак квіткі на адну паездку, набытыя па ранейшых тарыфах, дзейнічаюць на працягу 30 сутак з дня ўступлення ў сілу новых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0