Жанчына спрабавала зайсці ў 15-ю маршрутку на прыпынку «Кінатэатр Усход», піша абласная міліцыя.

У абласным цэнтры практычна ўсе маршруткі абсталяваны аўтаматычнымі дзвярыма, аднак некаторыя кіроўцы пачынаюць рух, калі яны яшчэ цалкам не зачыніліся. Так было гэтым разам: пасажырка стала на падножку, узялася за парэнчу, а кіроўца пачаў рух, не заўважыўшы жанчыну.

У выніку яна ўпала на асфальт, атрымаўшы ўдар грудной клеткі і пералом пальца рукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0