#nadella

#nadella

Гендырэктар Microsoft Сацья Надэла стаў Чалавекам года па версіі газеты Financial Times. Як лічыць FT, ён здолеў заняць «асаблівае месца сярод магнатаў у сферы тэхналогій», піша РБК

Адной з прыкмет поспеху Надэлы FT назвала тое, што ў 2019 годзе яго кампанія рэдка фігуравала ў загалоўках прэсы. Карпарацыя засяроджаная на продажы тэхналогій прадпрыемствам, а не спажыўцам і ў асноўным працуе непублічна, «за кулісамі».

Як адзначае газета, за час амаль шасцігадовага знаходжання Надэлы на гэтай пасадзе сукупны прыбытак акцыянераў карпарацыі перасягнуў $1 трлн.

Надэле ўдалося «вярнуць Microsoft на вяршыню кампаній, якія працуюць у сферы тэхналогій», гаворыцца ў артыкуле. Выданне, зрэшты, адзначае, што ацэньваць уплыў новай Microsoft, якую будуе Надэла, пакуль рана, аднак ужо ясна, што кампанія будзе аказваць значны ўплыў, дрэнны ці добры, на будучыню грамадства і бізнэсу.

Ураджэнец паўднёвай Індыі Сацья Надэла пачаў працаваць у Microsoft у 1992 годзе. У яго дзве ступені магістра — камп'ютарных навук і дзелавога адміністравання. У карпарацыі ён прайшоў шлях ад намесніка кіраўніка падраздзялення да генеральнага дырэктара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0