Рашэнне аб павышэнні тарыфаў на праезд у гарадскім і прыгарадным пасажырскім транспарце прынята 19 снежня, паведамляюць Мінск-навіны

Праезд даражэе на пяць капеек, і зараз талончык будзе каштаваць 65 капеек, жэтон у метро — 70 капеек. Праезд у прыгарадных аўтобусах падаражэе на 2 капейкі за 1 км

Кошт правозу ручной паклажы ў наземным транспарце паднімецца да 65 капеек, у метро - да 70 кап.

Дакументу трэба будзе яшчэ атрымаць абавязковае экспертнае заключэнне Міністэрства юстыцыі. Пасля гэтага новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць.

Апошні раз тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце мяняліся ў лістападзе 2017 года, калі кошт разавай паездкі вырас на 5 капеек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0