Тэлеканал «Россия-1» выразаў слова «пратэсты» з песні гурта Бі-2 «Люди на эскалаторах» падчас трансляцыі канцэрта. Ролік апублікаваны на афіцыйным канале групы ў YouTube.
«Адгадайце, якое слова выразалі на 01:25», — гаворыцца ў апісанні да відэа.
У арыгінальнай версіі песні, якую на сцэне выканалі Бі-2, Леанід Агуцін і спявачка Manizha, гучаць словы: «Калі ледзь святлейшыя праспекты і пяшчотнейшыя пратэсты юнакоў у пуловерах». Аднак на апублікаваным запісу слова «пратэсты» няма.
0
0
0
0
0
0