Студыя Warner Bros. абвясціла дату прэм'еры чацвёртай часткі фільма «Матрыца». Яна намечана на 21 мая 2021, паведамляе The Hollywood Reporter.
У фільме задзейнічаны Кіану Рыўз і Кэры-Эн Мос, якія здымаліся ў першых трох фільмах. Рэжысёр — Лана Вачоўскі.
Першая «Матрыца» выйшла ў 1999 годзе, а апошняя на гэты момант частка серыі, «Матрыца: Рэвалюцыя», — у 2003 годзе.
0
0
0
0
0
0