kupalauski.by
Спектакль «Паўлінка» Купалаўскага тэатра прызнаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
«Не паверыце! Толькі што прынятае рашэнне аб наданні статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці тэатральнаму феномену — Купалаўскай «Паўлінцы»! Вось так. Адзінагалоснае рашэнне Рады [Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры].
На прадстаўленні намінацыі апрача дырэктара тэатра Паўла Латушкі і Марыі Захарэвіч выступаў Арнольд Памазан, які ўжо больш 1000 разоў выходзіў на сцэну ў ролі пана Быкоўскага.
«Паўлінку» Янка Купала напісаў у 1912 годзе, першы раз яна была пастаўлена ў 1913-м. У Купалаўскім «Паўлінка» нязменна ідзе ад 1944 года, з'яўляючыся адной з візітовак тэатра.