У міліцыю звярнуўся 36-гадовы жыхар в. Стары Свержань. Мужчына паведаміў, што невядомы ноччу падпаліў яго машыну Nissan Primera, прыпаркаваную ў двары, піша абласная міліцыя.

Зламысніка хутка знайшлі. Высветлілася, што былы муж, 43-гадовы жыхар Стоўбцаў, прыраўнаваў былую жонку да новага каханага. Таму ў стане алкагольнага ап'янення ён абліў машыну растваральнікам і падпаліў яе. Аўто згарэла цалкам, пацярпелы ацаніў шкоду ў 800 рублёў.

Падазраваны затрыманы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0