kremlin.ru

kremlin.ru

Масква ўстрывожаная узмацненнем актыўнасці НАТА ля беларускіх і расійскіх межаў, а таксама прынятымі на саміце блока рашэннямі аб павелічэнні ваенных бюджэтаў, заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў. Тэкст яго выступлення зачыталі на навуковай канферэнцыі памяці А. А. Грамыка ў МГІМО, піша lenta.ru.

«Гэтыя крокі вядуць да мілітарызацыі Еўропы і ажыццяўляюцца насуперак абавязальніцтвам не ўмацоўваць ўласную бяспеку за кошт бяспекі іншых», - сказана ў выступе Лаўрова аб дзеяннях НАТА ў Еўропе на ўсходнім кірунку і аб пашырэнні ваенных тратаў у бюджэтах краін — членаў альянсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0