У Дзятлаўскім раёне 25-гадовы хлопец пагражаў забойствам роднай бабулі, паведамляе абласная міліцыя.

Хлопец з раніцы выпіваў разам з братам. У працэсе ён успомніў, што знаёмая прасіла пазычыць ёй 60 рублёў. Сваіх грошай не аказалася, таму вырашана было з'ездзіць да бабулі і ўзяць сто рублёў.

Задумана было 20 патраціць на таксі, 20 на набыццё спіртнога, а астатнія аддаць дзяўчыне. Па прыбыцці сваяка бабулька паведаміла, што беларускіх рублёў яе няма. Тады малады чалавек запатрабаваў даляры, і, калі зноў пачуў адмову, узяў у рукі нож, паабяцаў з дапамогай яго пазбавіць жыцця бабульку, пасля чаго ўваткнуў гэты небяспечны прадмет у стол. Потым забраў у пенсіянеркі кашалёк і сышоў.

У кашальку было ўсяго пяць рублёў. Да з'яўлення ўнука жанчына паспела купіць у «аўтакраме» крыху прадуктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0