Завяршыўся тэрмін падачы заяў на кватэры ў эксперыментальным доме ў Смалявічах, паведамляюць Мінск-навіны.

За тры месяцы, з 6 верасня па 5 снежня, пададзена 725 заяваў. У тым ліку ад 41 шматдзетнай сям'і і 12 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Па генплане, у жылым доме № 26 у Смалявічах будзе 192 кватэры: 50 аднапакаёвых, 57 двухпакаёвых, 82 трохпакаёвых і 3 чатырохпакаёвых.

Квадратны метр там будзе каштаваць ад 600 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0