На гэтым тыдні Судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда будзе разглядаць адразу тры справы, пазоўнікам па якіх выступае паэт Леанід Пранчак.

Леанід Пранчак у Вярхоўным судзе. фота Надзеі Бужан.

Леанід Пранчак у Вярхоўным судзе. фота Надзеі Бужан.

10 снежня запланаваны суд з выдавецкім домам «Беларусь сёння», 12 снежня — з «Гродзенскай праўдай», 13 снежня — са «Звяздой».

У чым сутнасць прэтэнзій?

Напрыклад, «Звязда» будзе адказваць за вершы Пранчака, апублікаваныя ў 2002-2007 гадах у песеннай рубрыцы. На апошняй старонцы газеты друкаваліся ноты да вядомых беларускіх песень. Прычым верш-гімн «Красуй, Беларусь!» патрапіўся нават двойчы.

Цікава, што Пранчак ужо судзіўся з «СБ» за вершы з 2000-х. Некалькі гадоў таму выдавецкі дом пагадзіўся выплаціць яму прыкладна 1800 рублёў.

Чытайце: 

50 спраў Леаніда Пранчака: як адзін паэт паралізаваў працу Вярхоўнага суда

Вашы дзеці любяць верш «Цік-так, ходзікі»? Нікому не кажыце пра гэта: вас можа засудзіць паэт Леанід Пранчак

«Папраўка імя Пранчака»: мінімальная кампенсацыя за парушэнне аўтарскіх правоў паменшала ў 10 разоў

Паэт Леанід Пранчак выйграў у судах яшчэ 1100 рублёў — і ініцыяваў тры новыя працэсы

Леанід Пранчак падаў у суд на Ірыну Дарафееву

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0