Беларуская плыўчыха Аліна Змушка заняла сёмае месца ў кваліфікацыі на дыстанцыі 100 м брасам на чэмпіянаце Еўропы па плаванні на кароткай вадзе (даўжыня басейна 25 м), які праходзіць у Глазга (Вялікабрытанія), паведамляе БелТА.
Беларуска праплыла стомятроўку за 1 хв. 5,3 сек. Найлепшы час паказала ірландка Мона Макшары — 1 хв. 4,36 сек. Другі вынік у італьянкі Марціны Карара - 1 хв. 4,63 сек. Трэцяй стала фінская спартсменка Йенна Лауканен (1 хв. 4,97 сек.).
У фінальны заплыў, які пройдзе 7 снежня, адбіраюцца восем наймацнейшых плывунняў па выніках кваліфікацый.
Чэмпіянат Еўропы на кароткай вадзе з'яўляецца адборачным да сусветнага форуму 2020 года. Завершацца спаборніцтвы 8 снежня.
0
0
0
0
0
0