У міліцыю звярнуўся дырэктар рэстарана хуткага харчавання: у яго знікла выручка з касы, паведамляе сталічная міліцыя.
Высветлілася, што да злачынства датычны 23-гадовы хлопец, які неафіцыйна працаваў у кафэ кухарам. Вядома, што раней малады чалавек да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся
Хлопец растлумачыў, што вырашыў скрасці выручку з касы з-за пастаянных канфліктаў з кіраўніцтвам з прычыны невялікага заробку і рэгулярных штрафаў за пашкоджаны.
Агульная сума шкоды склала 525 рублёў.
0
0
0
0
0
0