Эканамічнае развіццё Беларусі будзе грунтавацца на прыцягненні інвестыцый, дзелавой ініцыятыве, знешнім гандлі, змене сітуацыі ў дэмаграфіі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час звароту да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савета Рэспублікі, перадае БЕЛТА.

«Сярэднетэрміновая эканамічнае развіццё нашай краіны будзе грунтавацца на чатырох апорах: стварэнне найлепшых умоў для прыцягнення інвестыцый у нашу эканоміку, павышэнне прадукцыйнасці працы за кошт стымулявання дзелавой актыўнасці, пашырэнне знешняга гандлю праз засваенне новых экспартных рынкаў, кардынальнае змяненне сітуацыі ў дэмаграфіі», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0