Заторы ў сталічным рэгіёне Іль-дэ-Франс, які ахоплівае Парыж і яго прыгарады, перавысілі 550 кіламетраў, піша ria.ru.

Маштабная агульнанацыянальная забастоўка супраць пенсійнай рэформы, якая выкліча значныя перабоі ў працы грамадскага транспарту, пачынаецца ў Францыі 5 снежня.

Як паведаміла парыжская кампанія грамадскага транспарту RATP, з-за забастоўкі ў чацвер цалкам спыніцца рух цягнікоў на адзінаццаці лініях парыжскага метро — 2, 3, 3 bis, 5, 6, 7 bis, 8, 10, 11, 12, 13. Абмежаваным рух будзе на лініях 4, 7 і 9. У звычайным рэжыме функцыянаваць будуць толькі беспілотныя 1 і 14 лініі парыжскай падземкі.

Перабоі мяркуюцца ў працы прыгарадных парыжскіх электрычак RER. Таксама ў французскай сталіцы будуць хадзіць толькі каля 30% аўтобусаў і трамваяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0