Беларуская чыгунка запусціць 2 снежня мабільную праграму для афармлення праязных дакументаў «БЧ. Мой цягнік».

У кастрычніку-лістападзе мабільная праграма «БЧ. Мой цягнік» была даступнай закрытай групе карыстальнікаў. У доследнай эксплуатацыі ўзялі ўдзел больш за 400 чалавек.

Акрамя таго, запрацуе абноўлены раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце БЧ. Асаблівасць раздзела ў тым, што можна афармляць праязныя дакументы непасрэдна пры праглядзе раскладу без неабходнасці пераключэння на іншыя рэсурсы. Пры гэтым даступна афармленне электронных білетаў без рэгістрацыі карыстальніка на сайце. Сайт адаптаваны для работы як на стацыянарных, так і на мабільных прыладах.

Праграмныя прадукты змяшчаюць дадатковы функцыянал з магчымасцю афармлення электронных білетаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа, гарадскіх ліній і афармлення перасадкавых маршрутаў з аплатай праз адзіны кошык заказаў.

Таксама БЧ з 1 снежня адмяняе камісійны збор пры афармленні электронных білетаў.

Цяпер такі збор пры куплі электронных білетаў на паездкі ўнутры краіны 24 капейкі, а ў міжнародных зносінах — 78 капеек.

Са снежня электронны квіток з электроннай рэгістрацыяй будзе каштаваць менш, чым пры куплі ў білетнай касе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0