Пра гэта паведаміў журналістам перад пачаткам пленарнага пасяджэння беларуска-швейцарскага дзелавога савета дырэктар ЗАТ «Штадлер Мінск» Філіп Брунер, піша БелТА.

Сёлета на заводзе ў Фаніпалі зробяць 280 вагонаў — як гатовыя пасажырскія саставы, так і машынакамплекты. Гэта аднапавярховыя, двухпавярховыя, вагоны трамваяў і метро. Прадукцыя пастаўляецца ў Венгрыю, Нарвегію, Германію, Люксембург, Іспанію, краіны Паўднёвай Амерыкі і інш. У наступным годзе першыя сабраныя ў Беларусі пераўтваральнікі для трамваяў плануецца накіраваць у Швейцарыю.

Асноўнымі заказчыкамі ў Беларусі выступаюць БЧ і Мінскі метрапалітэн. Таксама прадпрыемства разлічвае прыняць удзел у тэндары «Мінсктранса» на пастаўку тэхнікі.

«План на 2020 год — амаль 400 вагонаў. Гэта дадатковыя 30 працэнтаў магутнасці», - адзначыў Філіп Брунер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0