Аляксандр Лукашэнка 27—28 лістапада наведае з рабочым візітам Кыргызстан, дзе возьме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, паведамляе прэс-служба.

Пытанні парадку дня спачатку будуць разгледжаны ў вузкім складзе, а затым у фармаце пленарнага пасяджэння з удзелам кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў, міністэрстваў абароны, сакратароў радаў бяспекі.

Традыцыйна на палях саміту кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе сустрэчы і перамовы з замежнымі калегамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0