Учора ўвечары, 26 лістапада, у вёсцы Забалаць участковы інспектар міліцыі Юрый Вількевіч, які наведваў вёску ў прафілактычных мэтах, пачуў гукі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, паведамляе прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале.

Дом, адкуль яны даносіліся, завалакло дымам. Прабраўшыся ў жыллё, міліцыянт знайшоў 65-гадовага жыхара, які спаў на печы. Той быў накрыты коўдрай, якая загарэлася з-за непатушанай цыгарэты.

Участковы вывеў мужчыну на вуліцу і заліў коўдру вадой - агонь паспеў пашкодзіць толькі пасцельныя прыналежнасці. Пасля гэтага міліцыянер паведаміў пра здарэнне ў РАНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0